Анатоль Міхнавец меў кароткую размову з Радаславам Сікорскім. Гэта адбылося перад выступам польскага міністра замежных спраў у Варшаўскім універсітэце.
З нагоды выступу «Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі» зладзіў інфармацыйны пікет, каб прыцягнуць увагу ўдзельнікаў сустрэчы і міністра да беларускага пытання. Па словах сябры звязу Анаталя Міхнаўца, гэта атрымалася: з міністрам Сікорскім былі не толькі абмеркаваныя некаторыя пытанні, якія датычаць Беларусі, але таксама гаварылася пра магчымую сустрэчу з беларускімі актывістамі.
- Ёсць такая папярэдняя дамова пра планаваную сустрэчу. Польшча нашая суседка, якая ведае найлепей сітуацыю і мы хочам, каб быў працяг той палітыкі, ці былі зроблены нейкія новыя крокі, каб быў нейкі сістэмны падыход, а не так, што калі мы не кіруем у Еўразвязе, то нас гэта не цікавіць і мы будзем працаваць па старой схеме. Бо як паказвае практыка, на жаль, старыя схемы не працуюць. Улады Беларусі вельмі добра выкарыстоўваюць розныя непаразуменні і праводзяць сваю гульню.
На думку Анатоля Міхнаўца, на сёння некаторыя дзеянні аб’яднанай Еўропы, у тым ліку і пэўныя санкцыі, не прыносяць эфекту. Актывіст мяркуе, што Еўропа пакуль не мае комплекснага падыходу да шэрагу беларускіх пытанняў. Гэта стане адной з тэмаў размовы пры сустрэчы з Радаславам Сікорскім, на якую маюць прыйсці актывісты з канкрэтнымі прапановамі.
Яна Запольская, Радыё Рацыя.
Комментариев нет:
Отправить комментарий